Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 970 расійскіх вайскоўцаў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 286 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 940 танкаў, 9 тыс. 337 бронемашын, 6 тыс. 833 артылерыйскіх сістэм, 811 РСЗА, 1 тыс. 531 крылатая ракета, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 317 самалётаў і 316 верталётаў.
вс