Балгарыя ўвяла падатак на расійскі прыродны газ, які праходзіць транзітам праз яе тэрыторыю, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Закон прадугледжвае ўвядзенне збору ў памеры 10 амерыканскіх долараў 76 цэнтаў за мегават-гадзіну газу расійскага паходжання.
Дакумент накіраваны на імплементацыю санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, уведзеных у адказ на яе ўварванне ва Украіну. Яго мэта – «справядлівае падаткаабкладанне прыбытку, атрыманага на тэрыторыі дзяржавы, і павелічэнне паступленняў у бюджэт».
Балгарыя не імпартуе газу з Расіі, аднак з'яўляецца важным транзітным маршрутам для «блакітнага паліва» ў іншыя краіны. Амаль палова расійскага трубаправоднага газу паступае ў Балгарыю з Турцыі праз «Турэцкі паток» для далейшай транспарціроўкі ў Венгрыю, Сербію і іншыя часткі Паўднёвай Еўропы.
вс