Расійскія штурмы на Аўдзееўскім напрамку не спыняюцца. Расіяне любой цаной спрабуюць выбіць украінскіх байцоў з пазіцый. Стаўкі вораг робіць на пяхоту, кідаючы ў бой усё больш салдат. З паветра жывую сілу падтрымлівае авіяцыя, а з зямлі – артылерыя.
Сітуацыя складаная, але пад кантролем, сказаў у эфіры Нацыянальнага тэлемарафону VENTUM – вайсковец 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады. Ён звярнуў увагу на тое, што вораг не беражэ сваёй жывой сілы, таму расіяне «гінуць штабялямі».
слухайце аўдыёфайл
Для расіян Аўдзееўка важная тым, што ўяўляе вялікі выступ, які ўразаецца ў расійскую абарону. Калі б захопнікам удалося горад заняць, то яны адсунулі б лінію фронту ад Данецка.
Украінцы ўтрымліваюць Аўдзееўку з 2014 года.
вс