Беларуская Служба

Расійскія акупанты спрабуюць перахапіць ініцыятыву на фронце, пастаянна атакуючы Аўдзееўку

15.10.2023 15:12
Украінскія ўзброеныя сілы змаглі ўтрымаць лінію абароны, бо камандаванне загадзя ведала пра наступ расійскіх войскаў і рыхтавалася да яго:
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/GeneralStaff

Прэс-сакратар аператыўнага камандавання «Поўдзень» УСУ Сяргей Братчук паведаміў, што цяжкія баі ідуць у раёне Аўдзееўкі на поўнач ад акупаванага Данецка, а таксама ў горадзе Краснагораўка, які мяжуе з заходнімі раёнамі Данецка.

Абодва гарады знаходзяцца пад пастаянным абстрэлам. У расійскім наступе ўдзельнічаюць тры батальёны колькасцю каля двух тысяч вайскоўцаў, дзясяткі адзінак бронетэхнікі і самалётаў. Стратэгічная мэта расійскіх войскаў – акружыць Аўдзееўку і захапіць узвышшы на захад ад гораду, што дасьць магчымасьць наступаць на Пакроўск.

Сяргей Братчук удакладніў, што ўкраінскія ўзброеныя сілы змаглі ўтрымаць лінію абароны, бо камандаванне загадзя ведала пра наступ расійскіх войскаў і рыхтавалася да яго:

-У найбольшай небяспецы знаходзіцца горад Краснагораўка. Расіяне трэці дзень запар наступаюць максімальна інтэнсіўна. Гэта барацьба за дамінантная вышыні, якія даюць стратэгічную ініцыятыву тым, хто іх кантралюе. Сёння гэтыя пагоркі належаць нам. Стратэгічная мэта расійскіх войскаў – захапіць Аўдзееўку і далей хутка наступаць на Пакроўск. Украінскія камандзіры гэта ведаюць. Таму мы былі падрыхтаваныя да расійскіх атакаў, а сёння яны зноў пруць на нас.

Паводле звестак Інстытута вывучэння вайны (ISW), за апошнія суткі ўкраінскія войскі прасунуліся на захад ад Данецка. На апублікаваным відэа з геаграфічнымі дадзенымі відаць, як украінскія войскі наступаюць на поўнач ад горада Мар'інка на захад ад Данецка ў раёне Краснагораўкі

IAR/ez

Расіяйскія акупанты зацята штурмуюць Аўдзееўку

13.10.2023 11:11
У выніку атак, якія вядуцца на працягу некалькіх дзён, расіяне крыху прасунуліся на флангах у раёне Аўдзееўкі.