Беларуская Служба

Расіяне атакуюць Аўдзееўку і Купянск

16.10.2023 10:01
Украінскія вайскоўцы запэўніваюць, што адбіваюць атакі, а таксама самі атакуюць на поўдні краіны.
 :
На здымку: Пасля расійскай атакі на ХаркаўPAP/Vladyslav Musiienko

Расіяне атакуюць Аўдзееўку на Данбасе. Яны таксама пайшлі ў наступ на Купянск у Харкаўскай вобласці. Украінскія вайскоўцы запэўніваюць, што адбіваюць атакі, а таксама самі атакуюць на поўдні краіны.

Як паведаміў прэс-сакратар украінскага Генштаба Андрэй Кавалёў, пад Аўдзееўкай украінскія вайскоўцы абараняюцца ад масіраваных расійскіх атакаў. Паводле яго, на мінулым тыдні праціўнік актывізаваў там наступ і больш за 100 разоў спрабаваў выцесніць украінскіх вайскоўцаў з пазіцый.

Прадстаўнік украінскага Генштаба адзначыў, што УСУ адбілі атакі і знішчылі сотні акупантаў і некалькі дзясяткаў іх бронетэхнікі.

У апошнія дні вораг таксама аднавіў наступ на накірунку купянска-лыманскім. Гэта лінія фронту на мяжы трох абласцей: Луганскай, Данецкай і Харкаўскай.

Паводле ацэнак экспертаў, наступ расійскіх войскаў мае на мэце запаволіць атакі ўкраінскай арміі на поўдні, у Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць прарваць расійскія ўмацаванні і прарвацца ў бок гораду Такмак.

IAR/аз

Брытанская выведка: УС Украіны змогуць біць па новай чыгунцы, якую Расія будуе да Марыупаля

15.10.2023 12:33
«Новая чыгуначная лінія ўваходзіць ва ўмоўны радыюся ўкраінскіх высокадакладных і дальнабойных ударных сістэм», – перакананыя ў брытанскай выведцы.

Расійскія акупанты спрабуюць перахапіць ініцыятыву на фронце, пастаянна атакуючы Аўдзееўку

15.10.2023 15:12
Украінскія ўзброеныя сілы змаглі ўтрымаць лінію абароны, бо камандаванне загадзя ведала пра наступ расійскіх войскаў і рыхтавалася да яго: