Беларуская Служба

Румынія прымае ўкраінцаў, эвакуяваных з Ізраіля

16.10.2023 12:01
Пэўная група ўкраінцаў з Ізраліля едзе далей у іншыя часткі Еўропы.
Сцяг РумынііDavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Румыніі далі прытулак украінцам, эвакуяваным з Ізраіля. Пакуль іх больш за дзвесце, але сёння прыбудзе яшчэ больш.Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Пётр Пентка:

- Украінцы, эвакуяваныя з небяспечнага Ізраіля, прыбываюць у першую чаргу ў аэрапорт Клуж-Напока на поўначы Румыніі, дзе яны атрымліваюць неабходную дапамогу. Некаторым з больш чым 220 эвакуяваныя грамадзян Украіны няма куды падзецца. Яны таксама не могуць вярнуцца на ахопленую вайной радзіму. Улады Румыніі падрыхтавалі для іх больш за паўсотні месцаў часовага размяшчэння. Пэўная група ўкраінцаў едзе далей у іншыя часткі Еўропы. У прэс-рэлізе Дэпартамента па надзвычайных сітуацыях Румыніі чытаем, што Румынія дзейнічае ў духу міжнароднай салідарнасці. Гэта адбываецца на просьбу ўкраінскіх уладаў. Сёння ў той жа румынскі аэрапорт прыбудзе яшчэ адзін самалёт з чарговай групай эвакуяваных з Ізраіля. Некаторым з іх спатрэбіцца медыцынская дапамога, таму ў аэрапорце Клуж-Напока працуе спецыялізаваны персанал клінічнай бальніцы хуткай дапамогі з Бухарэста.

IAR/аз