Беларуская Служба

Дабрачынны забег для ўкраінскай арміі адбыўся ў Цярнопалі

16.10.2023 18:01
Сярод удзельнікаў былі вайскоўцы, а таксама прафесійныя спартсмены.
На здымку Харкаў ва УкраінеPAP/Vladyslav Musiienko

У Цярнопалі прайшоў першы за некалькі гадоў дабрачынны забег. У ім прынялі ўдзел 670 удзельнікаў і ўдалося сабраць для Узброеных Сіл Украіны 275 000 грыўняў.

Удзельнікі прыехалі з усіх рэгіёнаў Украіны. Сярод іх былі вайскоўцы з брыгады, для якой ішоў збор сродкаў, а таксама прафесійныя спартсмены.

Спаборнічалі бегуны на некалькіх дыстанцыях: 21 км, 10 км і 5 км. Усе сродкі, сабраныя падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў, былі пералічаныя на ваенныя патрэбы 105-й асобнай танкавай брыгады Узброеных сіл Украіны.

IAR/аз

Расіяне атакуюць Аўдзееўку і Купянск

16.10.2023 10:01
Украінскія вайскоўцы запэўніваюць, што адбіваюць атакі, а таксама самі атакуюць на поўдні краіны.