Беларуская Служба

Сёння дзень малітвы і посту за мір на Святой Зямлі і Украіне

17.10.2023 07:43
Папа Францішак заахвоціў вернікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы.
Папа Францішак PAP/EPA/VATICAN MEDIA / HANDOUT

Пасля нядзельнай малітвы «Анёл панскі» Папа Францішак заахвоціў вернікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы.

«Вельмі шмат ужо загінула. Прашу вас не праліваць больш нявіннай крыві ні на Святой Зямлі, ні ва Украіне, ні ў любым іншым месцы. Хопіць», – заклікаў Святы Айцец.

«Войны заўсёды няўдалыя, заўсёды. Малітва – гэта далікатная і святая сіла, якую трэба выкарыстоўваць, каб супрацьстаяць д'ябальскай сіле нянавісці, тэрарызму і вайны. Я запрашаю ўсіх вернікаў падтрымаць Касцёл на Святой Зямлі і ахвяраваць гэты аўторак, 17 кастрычніка, малітве і посту», – заклікаў Папа Францішак.

яс