Беларуская Служба

Украінцы абстралялі ракетамі вайсковыя аэрапорты ў Луганску і Бярдзянску

17.10.2023 10:28
Генштаб УСУ паведамляе, што знішчаны два вайсковыя верталёты, артылерыйскія сістэмы і склады боепрыпасаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: IVAN ALVARADO / Reuters / Forum

Украінцы абстралялі ракетамі расійскія вайсковыя аб'екты на акупаванай тэрыторыі, знішчылі варожую тэхніку. Генштаб УСУ таксама паведамляе пра нязначныя перамяшчэнні арміі на паўднёвым фронце.

Паспяховыя атакі ўкраінцы нанеслі на два вайсковыя аэрапорты – пад акупаваным Луганскам на ўсходзе краіны і Бердзянскам на Азоўскім моры. Генштаб паведамляе, што знішчаны два вайсковыя верталёты, артылерыйскія сістэмы і склады боепрыпасаў.
У Генштабе таксама паведамілі пра стан украінскага наступу на паўднёвым фронце, дзе ўкраінцы ўжо некалькі тыдняў спрабуюць прарваць расійскую лінію абароны. Як адзначыў прэс-сакратар Украінскана Генштаба Андрэй Кавалёў, на мелітопальскім напрамку ўкраінскія сілы часткова дасягнулі поспеху ў раёне на захад ад Вербовэ Запарожскай вобласці.

Таксама расіяне працягваюць спробы атачыць Аўдзееўку ў Данецкай вобласці. Ноччу расіяне выпусцілі на Украіну шэсць беспілотнікаў «Шахед». Усе яны былі збітыя сіламі абароны Украіны. Аднак абломкі беспілотнікаў упалі на грамадзянскія абʼекты ў Адэскай вобласці.

яс