Беларуская Служба

Разведка Брытаніі: Расіяне пачалі самы значны наступ на некалькіх напрамках фронту

17.10.2023 11:11
Войскі РФ вядуць наступленне на Аўдзееўку некалькімі бранятанкавымі батальёнамі.
Вайна ва Украінеhttps://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Акупацыйныя войскі РФ пачалі скаардынаваны наступ на некалькіх напрамках Усходняга фронту.

У брытанскай разведцы лічаць, што гэта будзе самая значная наступальная аперацыя Расіі са студзеня 2023 года.

Як гаворыцца ў рапарце, расійскія войскі вядуць наступ на добра ўмацаваны горад Аўдзееўка Данецкай вобласці. Ён яшчэ з 2014 года знаходзіцца на лініі фронту і з'яўляецца асноўнай перашкодай для расійскіх у спробе акупаваць усю Данецкую вобласць.

Паводле звестак разведчыкаў, захопнікі вядуць наступленне на горад некалькімі бранятанкавымі батальёнамі. У той жа час Узброеным сілам Украіны пакуль удавалася стрымліваць расійскіх акупантаў, якія неслі вялікія страты ў цяжкай тэхніцы і асабовым складзе.

У Мінабароны Брытаніі перакананыя, што захоп Аўдзееўкі расіянамі ўсё яшчэ «выглядае малаверагодным» у кароткатэрміновай перспектыве.

яс/Unian.ua