Беларуская Служба

Расія выйшла з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

07.11.2023 11:11
Працэдура заняла 16 гадоў і завершылася сёння ноччу.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Vitalii Vodolazskyi

Маскоўскі рэжым заявіў, што не бачыць магчымасці захавання якіх-небудзь пагадненняў з краінамі НАТА аб кантролі над узбраеннямі.

Расія, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны і акупаваўшы частку тэрыторыі Грузіі, парушае наступныя дамоўленасці аб абмежаванні ўзбраенняў і правядзенні выпрабаванняў ядзернай зброі.

На думку незалежных аналітыкаў, маскоўскі рэжым спадзяецца, што такім чынам акажа ціск на краіны НАТА, каб тыя не давалі вайсковай і гуманітарнай дапамогі Украіне.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісана ў 1990 годзе тагачаснымі краінамі НАТА і Варшаўскай дамовы. Дакумент устанаўліваў абмежаванні на размяшчэнне наступальных узбраенняў. У асноўным гэта былі танкі, самалёты, верталёты і баявыя машыны пяхоты.

яс