Расійскія акупанты, якія амаль паўтара года кантралююць Севераданецк, Лісічанск і Рубежнае ў Луганскай вобласці на ўсходзе Украіны, нават не хаваюць таго, што не маюць намеру аднаўляць гэтыя гарады пасля ваенных разбурэнняў.
Акупанты агучылі свой план аднаўлення Севераданецку, Лісічанску і Рубежнага, які маюць ажыццявіць на працягу наступных 12 гадоў, то бок да 2035 году. Паводле гэтых прагнозаў, расіяен хочуць пабудаваць толькі 20 будынкаў у Лісічанску, 98 — у Рубяжным і крыху больш за 100 — у Севераданецку.
Гэта значыць, што рэканструкцыя ахопіць менш за 10 працэнтаў інфраструктуры, разбураная падчас вайны, - абвясціла ўкраінская абласная адміністрацыя.
Астатнія разбураныя збудаванні нават не былі ўлічаны. У сувязі з гэтым варта нагадаць, што ва ўсёй Луганскай вобласці акупанты знішчылі або пашкодзілі больш за 3 тыс. шматпавярховых жылых дамоў, - дадалі ўлады гэтай часткі Украіны.
25 чэрвеня 2022 года расійскія войскі захапілі Севераданецк, а 3 ліпеня — Лісічанск — два найбуйнейшыя гарады Луганскай вобласці, якія тады знаходзіліся пад кантролем урада ў Кіеве. На дадзены момант войскі агрэсара акупавалі амаль усю Луганскую вобласць, за выключэннем вузкай паласы тэрыторыі ля мяжы з Данецкай вобласцю.
Да ўварвання Крамля ў суседнюю краіну, якое пачалося 24 лютага мінулага года, у Севераданецку было каля 100 тысяч жыхароў, а ў Лісічанску - звыш 90 тыс. Паводле ацэнак Украіны на пачатак 2023 года, у Севераданецку магло пражываць каля 10 тысяч чалавек.
PAP