Беларуская Служба

Захад паступова змяняе стратэгію ў дачыненні да Украіны

28.12.2023 16:49
Захад без залішняга шуму змяняе сваю стратэгію ў адносінах да Украіны. Галоўнакамандубючы ЗСУ Валеры Залужны абяцае абараняць кожны лапік сваёй зямлі. З чым Украіна падышла да канца 2023 года?
Аўдыё
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock/Kutsenko Volodymyr

Напрыканцы года Галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны даў першую пасля пачатку расійскага ўварвання прэс-канферэнцыю, падчас якой падвёў вынікі ваенных дзеянняў за год, даў прагнозы на будучыню і выказаўся наконт аб законапраекце аб новых правілах мабілізацыі.

Валерый Залужны ўдакладніў, што Генштаб «ніякага запыту на нейкія лічбы не рабіў», а свае запатрабаванні войска фармуе, улічваючы бягучую ўкамплектаванасць, фармаванне новых вайсковых частак і прагнозы адносна стратаў. Агучваць лічбу патрэбных Украіне вайскоўцаў ён не стаў, спаслыўшыся на ваенную таямніцу.

У той жа час ваенны эксперт Алег Жданаў заяўляе, што ў Расіі назіраецца ўсё большы разрыў паміж патрэбамі расійскай арміі і магчымасцямі мабілізаваць такую колькасць людзей.

У медыя з’явілася інфармацыя, што Расіяне плануюць шукаць і рыхтаваць у Афрыцы наймітаў для вайны супраць Украіны, паведамляецца, што першая такая экспедыцыя адбудзецца ў Буркіна-Фасо.

Як азначае Жданаў, Расія нясе вялікія страты людзей, і за год суадносіны вернутых і страчаных Украінай тэрыторый прыкладна аднолькавыя. Паводле яго слоў, галоўнае дасягненне 2023 года – пазбаўленне расейскай арміі здольнасці праводзіць наступальныя аперацыі аператыўна-тактычнага ўзроўню і аператыўнага ўзроўню.

«Расійскі бок спрабуе атакаваць па ўсёй лініі фронту. Цяпер ідзе інерцыйны этап – паўзучы наступ, пры якім яны маюць частковы поспех на асобных участках аператыўных напрамкаў і прасоўваюцца на адну-дзве пазіцыі – на 100, 200, 300, у асобных выпадках 500 метраў яны прасунуліся. Вось што галоўнае», – гаворыць Жданаў.

Каментуючы сітуацыю на фронце, Залужны толькі паабяцаў, што наступны год будзе адрознівацца ад 2023 года.

«Мая галоўная памылка, што такая колькасць страт спыніла б якую заўгодна краіну, але не Расію. Такія адносіны Расійскай Федэрацыі да ўласных людзей, і трэба рабіць усё магчымае, пакуль Расія не спыніцца ў сваёй агрэсіі да нашых людзей», – заявіў Залужны.

Тым часам уплывовае выданне Politico са спасылкай на крыніцы ў Белым доме і дыпламатычных службах адной з краін ЕС піша, што Захад паступова змяняе стратэгію ў дачыненні да Украіны. Мэтай з'яўляецца ўжо не поўная перамога краіны ў абарончай вайне з Расіяй, а максімальнае ўзмацненне перамоўных пазіцый Кіева ў магчымых мірных перамовах з Масквой.

Інфармацыя, прадстаўленая ў Politico, таксама была прыведзена ў апошнім аналізе Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW). Афіцыйна амерыканскія ўлады падкрэсліваюць, што ні пра якую змену цяперашняй палітыкі гаворкі не ідзе, і мэта ЗША па-ранейшаму застаецца падтрымліваць Украіну да ваеннай перамогі ў вайне з Расіяй. У рэчаіснасці – асабліва ва ўмовах праблем з далейшым фінансаваннем украінскай арміі – Захад спрабуе пераканаць Кіеў больш засяродзіцца на абарончай дзейнасці, за кошт далейшых наступальных аперацый. Гэтыя абаронныя праекты тычыліся б не толькі сітуацыі на Данбасе, на ўсходзе краіны, але і, у тым ліку, умацаванне мяжы з Беларуссю і далейшыя інвестыцыі ў сілы супрацьпаветранай абароны, піша Politico.

Паводле ацэнкі медыя, «пераход у абарону можа даць Украіне час, неабходны для таго, каб нарэшце прымусіць Пуціна да прымальнага кампрамісу». «Вельмі верагодна, што (засяроджванне ўвагі на) абароне дазволіць украінцам зэканоміць (свае ўласныя) рэсурсы, зробіць будучыя наступы Расіі малаверагоднымі», – адзначыў амерыканскі ваенны эксперт Энтані Пфаф у інтэрвʼю Politico.
Дарэчы, па інфармацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, у бягучым годзе Украіна ўтрая павялічыла вытворчасць узбраення і ваеннай тэхнікі. У зброевай і абароннай прамысловасці Украіны цяпер працуюць 300 тысяч чалавек.

Нагадаем, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прыкладае намаганні, каб прасунуць Кангрэс для прыняцця пакета выдаткаў на дапамогу Украіне на суму больш за 61 мільярд долараў. Супраць гэтай прапановы выступае вялікая частка рэспубліканцаў, якія абумоўліваюць падтрымку Кіева радыкальнай зменай іміграцыйнай палітыкі дзяржавы. У сераду Вашынгтон абвясціў пра апошні ў гэтым годзе пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму 250 мільёнаў долараў. Паводле заявы Белага дома, гэта апошні транш зброі, які ЗША выдзяляць без прыняцця Кангрэсам новых сродкаў.

PAP/вх