Беларуская Служба

Шарль Мішэль сыдзе з пасады старшыні Еўрапейскага савета за некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну

07.01.2024 11:31
Бельгіец мае намер удзельнічаць у чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент у якасці лідара бельгійскіх лібералаў.
Шарль Мішэль PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Шарль Мішэль сыдзе з пасады старшыні Еўрапейскага савета за некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў, які заканчваецца 30 лістапада. Бельгіец толькі што абвясціў, што мае намер удзельнічаць у чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент у якасці лідара ліберальнай бельгійскай партыі «Рэфарматарскі рух».

Пасля атрымання дэпутацкага мандата Шарль Мішэль прынясе прысягу 16 ліпеня, пасля чаго яму трэба будзе пакінуць пасаду старшыні савета.

У размове з бельгійскімі СМІ палітык паведаміў, што пасля выбараў, у канцы чэрвеня-пачатку ліпеня, лідары краін ЕС збяруцца на саміце, каб абраць яго пераемніка.

IAR/аз