Беларуская Служба

ISW: Змяншаецца падтрымка расійскай агрэсіі супраць Украіны расійскім насельніцтвам

09.01.2024 10:20
Апытанні грамадскай думкі праводзіліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, прызначаных на сакавік 2024 года.
МаскваPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Апошнія апытанні сведчаць пра змяншэнне падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны расійскім насельніцтвам, паведамляе Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW). Апытанні грамадскай думкі праводзіліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, прызначаных на сакавік 2024 года.

«Працэнт расіян, якія падтрымліваюць сыход Расіі з Украіны без дасягнення ваенных мэтаў, перавысіў працэнт расіян, якія падтрымліваюць працяг уварвання. Упершыню гэтыя тэндэнцыі сталі прыкметнымі ў канцы 2023 года», – паведамляе ISW са спасылкай на незалежны сайт «Вёрстка». У нядаўнім апытанні, праведзеным Крамлём, менш за 50 працэнтаў рэспандэнтаў падтрымалі расійскую агрэсію, у той час як больш за 30 працэнтаў выказаліся за пачатак мірных перамоваў.

Аднак, як падкрэслівае амерыканскі аналітычны цэнтр, зніжэнне падтрымкі вайны не паспрыяла з'яўленню сапраўднага антываеннага палітычнага руху.

ISW таксама паведамляе, што расійскія ўлады незаконна дэпартуюць мірных жыхароў Украіны ў Расію. «Яны ўтрымліваюцца ў калоніях і без прадʼяўлення абвінавачання, расследавання, суда, доступу да адвакатаў і прызначэння дат вызвалення», – чытаем у апошнім аналізе амерыканскага аналітычнага цэнтра.

ав

Расія страляе ў бок Украіны несапраўднымі ракетамі

09.01.2024 08:24
 Гэтая акцыя мае на мэце знясіліць абарону Украіны.