Беларуская Служба

Расіяне эвакуююцца з памежнай зоны ў глыб Расіі

09.01.2024 12:21
Больш за 300 жыхароў Белгарада пакінулі горад, баючыся ўкраінскіх абстрэлаў.
МаскваPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Добраахвотная эвакуацыя расіян з памежных з Украінай рэгіёнаў працягваецца з 5 студзеня. З пачатку года ўкраінскае войска рэгулярна абстрэльвае Белгарад і навакольныя гарады. Гэта помста Кіева за расійскія ракетныя атакі.

Мінулай ноччу ўкраінскія ракеты ўпалі на адзін з жылых масіваў, пашкодзіўшы дамы і аўтамабілі. Тры чалавекі дастаўлены ў бальніцу. Найбольш інтэнсіўны абстрэл Белгарада адбыўся 30 снежня. 24 чалавекі загінулі, больш за 100 былі дастаўлены ў бальніцы.

Праз некалькі дзён мясцовая адміністрацыя абвясціла, што сем'і, якія жадаюць пакінуць горад, будуць размяшчацца ў сховішчах за 150 кіламетраў ад зоны абстрэлу. На дадзены момант Белгарад пакінулі 300 чалавек, чарговыя жыхары запісаліся ў эвакуацыйную чаргу.

ав