Беларуская Служба

Эстонія не мае намеру вяртаць ва Украіну мужчын прызыўнога ўзросту

15.01.2024 10:30
Падчас візіту ў Эстонію Уладзімір Зяленскі заявіў, што мужчыны прызыўнога ўзросту павінны быць ва Украіне і дапамагаць дзяржаве.
  i
Уладзімір Зяленскі i Кая Калас www.facebook.com/zelenskyy.official

Эстонія не мае намеру вяртаць ва Украіну мужчын прызыўнога ўзросту, заявіла прэм'ер-міністр краіны Кая Калас. Гэтае пытанне закраналася на перамовах з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас яго візіту ў Талін на мінулым тыдні. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Прэмʼер-міністр Кая Калас у інтэрвʼю выданню The Kyiv Independent, адзначыла, што пытанне высылкі ўкраінцаў прызыўнога ўзросту з Эстоніі – гэта адказнасць і задача самой Украіны. Урад у Таліне некалькі тыдняў таму сігналізаваў аб магчымасці заключэння з Кіевам пагаднення, якое магло б стаць прававой асновай для такога кроку. «З нашага пункту гледжання, яны маюць права заставацца тут, калі будуць прытрымлівацца ўстаноўленых правілаў», – сказала Кая Калас, адзначыўшы, што Еўрасаюз гарантаваў гэтым асобам часовую абарону. У чацвер падчас візіту ў Эстонію Уладзімір Зяленскі заявіў, што мужчыны прызыўнога ўзросту павінны быць ва Украіне і дапамагаць дзяржаве. Ён адзначыў, што мае на ўвазе не толькі ваяванне на фронце, але і падтрымку эканомікі працай і выплатай падаткаў.

IAR/аз

Літва і Украіна маюць намер разам дамагацца ўзмацнення санкцый і ізаляцыі Беларусі і РФ

11.01.2024 08:07
Наўседа і Зяленскі асудзілі пасобніцкую ролю Беларусі ў злачынстве выкрадання ўкраінскіх дзяцей.

Прэзідэнт Украіны працягвае турнэ па Еўропе

11.01.2024 09:58
Учора Уладзімір Зяленскі пабываў у Літве, сёння наведвае Эстонію і Латвію.