Беларуская Служба

На 17% вырасла ў ЕС колькасць заявак на прытулак

22.01.2024 14:21
Сірыйцы працягваюць складаць самую вялікую групу асоб, якія шукаюць прытулку.
,   ,    ,
Дэманстрацыя, арганізаваная групамі імігрантаў, прафсаюзамі і левымі партыямі, супраць прапанаваных урадам новых законаў аб іміграцыі ў Парыжы PAP/EPA/YOAN VALAT

У кастрычніку 2023 года 114 830 асоб, якія ўпершыню прасілі прытулак (неграмадзян ЕС), звярнуліся з просьбай аб міжнароднай абароне ў краінах ЕС. Гэта рост на 17% у параўнанні з кастрычнікам 2022 года (97 980), паведаміў Еўрастат у панядзелак.

Як і ў папярэднія месяцы, у кастрычніку 2023 года сірыйцы працягвалі складаць самую вялікую групу асоб, якія шукаюць прытулку (24 330). За імі ідуць туркі (15 630), далей ідуць афганцы (9 900), венесуэльцы (5 070) і калумбійцы (4 835).

Як і ў папярэднія месяцы, у кастрычніку 2023 года найбольшую колькасць асоб, якія ўпершыню шукаюць прытулак, прынялі Германія (34 000), Італія (14 950), Францыя (14 900) і Іспанія (12 505). У гэтых чатырох краінах было пададзена 66% дакументаў ад усіх заявак.

У кастрычніку 2023 года 5040 непаўналетніх без суправаджэння ўпершыню папрасілі прытулку ў ЕС, у асноўным з Сірыі (1975) і Афганістана (1150).

Краіны ЕС, якія атрымалі найбольшую колькасць хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку ад непаўналетніх без суправаджэння, – Германія (1635), Нідэрланды (950), Аўстрыя (720), Балгарыя (485) і Грэцыя (425).

ав

Пачаўся саміт ЕС: Адна з галоўных тэм – міграцыя

06.10.2023 10:43
Польшча выступае супраць запісам міграцыйнага пакта, які зараз узгадняецца ў ЕС.

Летась 380 тысяч чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у ЕС

20.01.2024 17:24
У мінулым годзе каля 380 тысяч чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз, пра гэта заявіў Георгі Бакондзі (Gyorgy Bakondi), галоўны дарадца па ўнутранай бяспецы прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана.