Беларуская Служба

Венгрыя не будзе перашкаджаць ва ўступленні Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс

24.01.2024 15:15
Пра гэта заявіў прэм'ер краіны.
.
Ілюстрацыя.Фота: J_UK / Shutterstock

Будапешт падтрымлівае ўступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс, заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пасля тэлефоннай размовы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

«Мы будзем працягваць настойваць на тым, каб Нацыянальны сход Венгрыі прагаласаваў за далучэнне Швецыі (да Пакта – рэд.) і завяршыў ратыфікацыю пры першай магчымасці», – напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.

Енс Столтэнберг сказаў, што вітае выразную падтрымку (венгерскага) прэмʼер-міністра і яго ўрада ў адносінах сяброўства Швецыі ў НАТА. «Я з нецярпеннем чакаю ратыфікацыі, як толькі парламент зноў збярэцца», – напісаў ён у сацыяльных сетках.

IAR/нг