Ва Украіне скарачаюцца запасы боепрыпасаў, паведамляюць журналісты The New York Times. Паводле іх, артылерыйскіх снарадаў хопіць украінцам да сакавіка. Гаворка ідзе перш за ўсё аб боепрыпасах для сістэм супрацьпаветранай абароны.
Паводле выдання, украінскія вайскоўцы стаміліся і змагаюцца з недахопам зброі ў той час, калі амерыканская дапамога ўсё яшчэ застаецца пад знакам пытання.
Дарадца ў офісе прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заклікае амерыканскіх партнёраў паскорыць дапамогу і называе падтрымку Вашынгтона «інвестыцыяй у глабальную бяспеку».
«61 мільярд долараў, відавочна, шмат, але з пункту гледжання бюджэту Пентагона, які складае 900 мільярдаў долараў, гэта толькі 7 працэнтаў, якія трэба інвеставаць ва Украіну», – сказаў Міхаіл Падаляк.
Ён дадаў, што інвестыцыі ва ўкраінскую армію адпавядаюць амерыканскай абароннай дактрыне, якая лічыць Расію галоўнай пагрозай сусветнай бяспецы.
Некаторыя ўкраінскія ваенныя эксперты падзяляюць занепакоенасць станам узбраення ўкраінскіх войскаў. Пры гэтым яны адзначаюць, што пакуль сітуацыя не такая дрэнная, як яе прадстаўляюць амерыканскія журналісты.
IAR/аз