Беларуская Служба

Ва ўкраінскай арміі новы камандуючы сухапутнымі войскамі

11.02.2024 14:03
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўручыў намінацыю генералу Аляксандру Паўлюку, які раней займаў пасаду намесніка міністра абароны.
Кіеў PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Некаторыя ваенныя аналітыкі адзначаюць, што новыя прызначэнні на камандных пасадах ва ўкраінскай арміі азначаюць змену стратэгіі абароны.

Самая галоўная змена – адхіленне ад пасады галоўнакамандуючага генерала Валерыя Залужнага, якога замяніў генерал Аляксандр Сырскі. На думку ўкраінскага ваеннага эксперта Міхаіла Самуся, Кіеў, робячы змены ў арміі, рыхтуе чарговы контрнаступ.

«Гаворка ідзе пра выбар стратэгіі для Украіны на 2024 год. Гэта апошні год шанцу для Украіны пазбегнуць сітуацыю, калі новы прэзідэнт ЗША захоча пасадзіць Уладзіміра Зяленскага за адзін стол з Уладзімірам Пуціным», – падкрэсліў украінскі эксперт.

Вайсковыя аналітыкі, якія назіраюць за кадравымі зменамі ва ўкраінскай арміі, дадаюць, што новыя прызначэнні не зменяць сітуацыі на фронце, калі жаўнерам не хапае зброі і амуніцыі.

ав

Прэзідэнт Украіны прызначыў новага начальніка Генштаба

10.02.2024 15:01
Раней Уладзімір Зяленскі памяняў таксама галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.

The New York Times: Украіне хопіць боепрыпасаў толькі да сакавіка

10.02.2024 18:01
Міхаіл Падаляк заклікае амерыканскіх партнёраў паскорыць дапамогу і называе амерыканскую падтрымку «інвестыцыяй у глабальную бяспеку».

Сітуацыя ва Украіне стане галоўнай тэмай сустрэчы міністраў абароны краін НАТА

10.02.2024 17:01
Міністры абароны Паўночнаатлантычнага альянсу сустрэнуцца 15 лютага ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.