Беларуская Служба

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі наведае Францыю і Германію

15.02.2024 13:01
У суботу ён выступіць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе правядзе перамовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс.
.
Ул. Зяленскі Фота: facebook.com/zelenskiy.official

Уладзімір Зяленскі заўтра і паслязаўтра наведае Германію і Францыю з візітам. Прэс-служба прэзідэнта Украіны паведаміла, што палітык сустрэнецца з лідарамі Олафам Шольцам і Эмануэлем Макронам.

У суботу ён таксама выступіць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе правядзе перамовы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс.

Заўтра ў Елісейскім палацы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі падпішуць двухбаковае пагадненне аб бяспецы.

«Гэта пагадненне вынікае з абавязацельстваў, узятых у фармаце G7 з нагоды саміту НАТА ў Вільні ў ліпені 2023 года», – заявілі ў офісе прэзідэнта Макрона.

IAR/аз

Эстонія прапануе, каб кожны хаўруснік штогод ахвяраваў 0,25 працэнта свайго ВУП на ваенную падтрымку Украіны

15.02.2024 08:01
Між іншым, пра гэта гаворка ішла падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Эстоніі ў Варшаве.

Кіраўнік НАТА: Падтрымка Украіны – гэта не дабрачыннасць

15.02.2024 10:01
Перамога Пуціна зробіць свет больш небяспечным, а нас слабейшымі, перасцерагае Енс Столтэнберг.