Беларуская Служба

Генсакратар ААН: Неабходны новы глабальны парадак, які будзе служыць усім

16.02.2024 17:30
Глабальны парадак у яго цяперашняй форме ўзмацняе падзелы і распальвае незадаволенасць – заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у пятніцу сусветным лідарам, якія ўдзельнічаюць у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Antonio Guterres Sekretarz Generalny ONZ
Antonio Guterres Sekretarz Generalny ONZU.S. Mission Geneva

У пятніцу ў сталіцы Баварыі пачалася 60-я Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, якая працягнецца да нядзелі. Сёлетнія госці форуму – кіраўнікі каля 50 краін.

На думку Гутэрыша, цяперашні глабальны парадак служыць не ўсім. «Насамрэч я б пайшоў далей і сказаў: гэта нікому не служыць», – сказаў генеральны сакратар ААН.

«Наш свет сутыкаецца з экзістэнцыяльнымі праблемамі, але сусветная супольнасць больш фрагментаваная і падзеленая, чым калі-небудзь за апошнія 75 гадоў», – падкрэсліў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Гутэрыш указаў на падзелы паміж народамі, якія шукаюць уласных выгод, а не, як ён падкрэсліў, разам імкнуцца да паляпшэння сітуацыі ў свеце, што прымушае агрэсараў «рабіць усё, што заўгодна, без усялякай адказнасці».

«Крызіс суперніцтва і беспакаранасці памнажаюцца, – працягнуў ён. – Калі б дзяржавы выконвалі свае абавязацельствы па Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, кожны чалавек на зямлі жыў бы мірна і годна».

Гаворачы аб сітуацыі ў сектары Газа, ён сказаў, што гэта «жахлівае сведчанне тупіка ў міжнародных адносінах».

«Нішто не можа апраўдаць бессэнсоўныя атакі, учыненыя ХАМАС 7 кастрычніка», – падкрэсліў ён, дадаўшы, што «нішто не можа апраўдаць калектыўнае пакаранне палестынскага народа ў ваенным адказе Ізраіля».

«Я неаднаразова заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх закладнікаў і гуманітарнага спынення агню», – нагадаў ён, дадаўшы, што гэта павінна быць асновай для канкрэтных і незваротных крокаў у напрамку рашэння аб стварэнні дзвюх дзяржаў.

Гутэрыш таксама выказаў «тэрміновую неабходнасць» у, як ён выказаўся, «справядлівым і трывалым міры для Украіны, Расіі і свету», дадаўшы, што гэты мір павінен адпавядаць Статуту ААН і міжнароднаму праву.

Нарэшце, партугальскі палітык растлумачыў, што «Новы парадак дня для міру», які будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў верасні, накіраваны на абнаўленне сістэм калектыўнай бяспекі, заснаваных на больш усёабдымнай і інклюзіўнай шматбаковасці для свету з пераходным перыядам.

PAP/вх