Беларуская Служба

МЗС Літвы: ЕС павінен «як мінімум» зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі пасля смерці Навальнага

19.02.2024 11:14
На думку Габрыэлюса Ландсбергіса, «паўмеры» будзе недастаткова, каб спыніць Уладзіміра Пуціна.
Аляксей НавальныPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Еўрасаюз павінен «як мінімум» зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі пасля смерці апазіцыянера Аляксея Навальнага, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.

На думку Ландсбергіса, «паўмеры» будзе недастаткова, каб спыніць Уладзіміра Пуціна. «Калі Украіна ўпадзе, усе выдатна разумеюць: мы будзем наступнымі. Пуцін не мае намеру спыняцца», – сказаў Ландсбергіс.

Міністры замежных справаў краін ЕС сустракаюцца ў панядзелак у Бруселі, каб абмеркаваць, сярод іншага: ваенную падтрымку Украіны і праект 13-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі.

Пра тое, што ў сустрэчы возьме ўдзел Юлія Навальная, удава Навальнага, які загінуў у пятніцу ў працоўным лагеры, абвясціў на выходных кіраўнік ЕС па знешняй палітыцы Жазэп Барэль.

Расійскія турэмныя службы абвясцілі ў пятніцу, што Навальны раптоўна памёр у папраўчай калоніі за Палярным кругам у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Навальны нібыта «адчуў сябе дрэнна» і «страціў прытомнасць». Нягледзячы на выклік «хуткай дапамогі» і спробы рэанімацыі, апазіцыянер памёр, сцвярджаюць у ізалятары.

Сёння ў морг не пусцілі маці і адвакатаў Аляксея Навальнага. Ім таксама не далі адказу, ці знаходзіцца там цела апазіцыянера, паведаміла прэс-сакратар лідара антыкрамлёўскай апазіцыі Кіра Ярмыш.

ав

Польскі эксперт пра Навальнага: Ён не павінен быў выйсці з турмы жывым

17.02.2024 13:13
На ягоную думку, еўрапейцы не разумеюць, наколькі жорсткая сістэма ў Расіі.

Крыніцы ў Следчым камітэце РФ: Навальнага паступова атручвалі са жніўня 2023

17.02.2024 16:25
Яго смерць павінна была стаць падарункам на 70-годдзе Аляксандра Бастрыкіна.