Расійскія войскі інтэнсіфікавалі абстрэлы Украіны. На працягу тыдня расійскія войскі некалькі разоў наносілі масіраваныя авіяўдары па гарадах Украіны з ужываннем ракет далёкага радыусу дзеяння, авіябомбаў і беспілотнікаў.
На думку некаторых расійскіх незалежных аглядальнікаў, трэба расцэньваць гэтую павышаную актыўнасць Крэмля, як помсту за нядаўні тэракт, які адбыўся ў падмаскоўным «Крокус Сіці Хол».
Расійскія ўлады наўпрост не звязваюць тэракт з нападамі на ўкраінскія гарады, аднак Следчы камітэт і ФСБ вінавацяць Украіну ў гібелі 143 чалавек.
Рэжым Уладзіміра Пуціна будзе выкарыстоўваць любую магчымасць, нават трагедыю ўласнага народа, для дасягнення сваіх палітычных мэт, - заявіў расійскі апазіцыянер Дзмітрый Гудкоў у інтэрв'ю Deszcz TV.
Актывіст антыпуцінскага антываеннага руху нагадаў, што раней Уладзімір Пуцін выкарыстоўваў у сваіх палітычных мэтах выбухі жылых дамоў у 1999 годзе, захоп закладнікаў у тэатры на Дуброўцы ў 2002 годзе і ў школе ў Беслане ў 2004 годзе.
Улады Кіева адкідаюць усе абвінавачанні ў нібыта датычнасці да тэракту у «Крокус Сіці Хол» і кажуць пра халатнасць расійскіх антытэрарыстычных службаў.
ПР/юл