За першае паўгоддзе бягучага года зарэгістравана менш нелегальных уездаў у Германію ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, і прычынай, відавочна, з'яўляецца часовы памежны кантроль, паведамляюць нямецкія СМІ. Зараз кантроль дзейнічае на межах з Польшчай, Чэхіяй, Аўстрыяй, Швейцарыяй і Францыяй.
Паводле інфармацыі газеты «Welt am Sonntag», у першым паўгоддзі колькасць нелегальных уездаў у краіну зменшылася на 6,6%, прыкладна да 42 тысяч. За аналагічны перыяд мінулага года гэта было прыкладна 45 тысяч.
Паводле звестак выдання, зменшылася і колькасць зафіксаваных паліцыяй кантрабандыстаў — з менш чым 1100 у першым паўгоддзі 2023 года да прыкладна 770 у першым паўгоддзі гэтага года.
У сярэдзіне кастрычніка мінулага года Міністэрства ўнутраных спраў Германіі ўвяло часовы кантроль на мяжы з Польшчай, Чэхіяй і Швейцарыяй з мэтай абмежавання нелегальнай міграцыі. Падчас Чэмпіянату Еўропы па футболе ў Германіі кантроль ажыццяўляўся на ўсіх межах краіны.
Кантроль на французска-нямецкай мяжы захаваны ў сувязі з Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы, якія пачаліся ў пятніцу і працягнуцца да 11 жніўня. Кантроль на мяжы з Польшчай, Чэхіяй і Швейцарыяй працягнецца да снежня, а на мяжы з Аўстрыяй — да лістапада.
Нядаўна канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў у інтэрв'ю, што «нашы намеры - працягваць жорсткі памежны кантроль» краіны, - нагадвае сайт штодзённай газеты «Die Welt».
ав