Незалежна ад таго, што нехта думае пра Зяленскага, ён прадстаўляе краіну, «якая падвергнулася нападу і гераічна абараняецца кожны дзень». «Для Уладзіміра Пуціна гэта быў найлепшы дзень за доўгі час». Тое, што зрабілі Трамп і Вэнс, «не мае нічога агульнага з каштоўнасцямі свабоднага Захаду».
Гэта «момант, які можа змяніць свет. І гэта стварае велізарныя праблемы для Еўропы і Германіі, піша Bild — Еўрапейскім лідарам трэба тэрмінова сабрацца на пазачарговую сустрэчу. Нам нарэшце патрэбны выразныя адказы на пытанне, што мы можам зрабіць цяпер і як абараніць сябе ад пагрозы з боку Пуціна».
Штодзённік Sueddeutsche Zeitung (SZ) піша ў камэнтары пра «катастрафічны візіт у Белы дом», падкрэсьліваючы, што ў гісторыі дыпламатыі немагчыма знайсці сцэны, падобнай да той, што публічна адбылася ў пятніцу ў Вашынгтоне.
«Поўная страта кантролю — з боку Дональда Трампа, але таксама з боку Уладзіміра Зяленскага. Пасля гэтай сцэны варта меркаваць, што падтрымка Украіны ЗША скончыцца», — выказвае думку SZ.
Як піша Sueddeutsche Zeitung, «эскалацыя ў Авальным кабінеце была выклікана не двума-трыма (калі лічыць віцэ-прэзідэнта Трампа Дж. Д. Вэнсам) гарачымі галовамі. Гэта выраз глыбокай варожасці, абсалютнай непрымірымасці. Гэта сутыкненне мае трагічныя наступствы для Украіны і лёсу яе народа».
А Злучаныя Штаты «перажываюць беспрэцэдэнтнае падзенне свайго аўтарытэту і даверу. Пасля гэтай сцэны ні адна краіна больш не будзе давяраць Трампу».
Сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме спачатку праходзіла ў адносна добрай атмасферы, але скончылася беспрэцэдэнтнай сваркай. Размова перарасла ў канфлікт, калі да яе далучыўся віцэ-прэзідэнт ЗША Дж. Д. Вэнс і абвінаваціў Зяленскага ў непавазе.
PAP/вх