У канклаве могуць прыняць удзел 135 кардыналаў з усяго свету ва ўзросце да 80 гадоў. Яны вырашаць, хто павінен стаць пераемнікам Францішка.
Кардыналы, якія сабраліся ў Ватыкане ў панядзелак, аднавілі сустрэчы, накіраваныя на падрыхтоўку да канклава. Сустрэчы, распачатыя пасля смерці Папы, вядомыя як перадканклавы, служаць для вызначэння бягучых выклікаў для Касцёла, яго сітуацыі і праблем, якія павінен вырашыць новы Папа.
Падчас дыскусій сярод кардыналаў паступова акрэсліваецца канкрэтны профіль кіраўніка Касцёла, неабходнага ў сучасны час. Штодня падчас кангрэгацыі выступаюць некалькі дзясяткаў кардыналаў. Ход сустрэчы не раскрываецца, але неафіцыйна вядома, што іерархі выстаўляюць патрабаванні, паказваюць прыярытэты і задаюць пытанні.
Кардыналы знаёмяцца адзін з адным, бо паходзяць з самых аддаленых куткоў свету, а гэта ў агульнай складанасці 70 краін.
Два папярэднія канклавы, якія праходзілі ў 2005 і 2013 гадах, доўжыліся ўсяго два дні.
ав