Беларуская Служба

Трамп перагружаны працай і таму крытыкуе Пуціна, лічаць у Крамлі

26.05.2025 17:25
«Пуцін робіць тое, што робіць, дзеля бяспекі Расіі», запэўніў Дзмітрый Пяскоў.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/ALEXANDER KAZAKOV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Паводле прадстаўніка Крамля, Дональд Трамп раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна, бо ён «эмацыйна знясілены». Вось як Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў пост амерыканскага прэзідэнта, у якім той назваў расійскага лідара «вар'ятам».

Дональд Трамп напісаў у інтэрнэце, што Уладзімір Пуцін звар'яцеў, бо «пускае ракеты і беспілотнікі без прычыны».

«Ён забівае шмат людзей без якой-небудзь прычыны, і не толькі вайскоўцаў», - сказаў Трамп.

У адказ прэс-сакратар Крамля заявіў журналістам, што пачатак перамоўнага працэсу каштаваў усім шмат намаганняў.

Паводле слоў Дзмітрыя Пяскова, пост ДональдаТрампа можна растлумачыць «эмацыйным знясіленнем». Адначасова прэс-сакратар Крамля падзякаваў амерыканскаму прэзідэнту за яго намаганні і дадаў, што «Пуцін робіць тое, што робіць, дзеля бяспекі Расіі».

IAR/аз

Дональд Трамп: Я не ведаю, што, чорт вазьмі, здарылася з Пуціным!

26.05.2025 09:15
«Мы размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеву і іншым гарадах», – з раздражненнем сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Дональд Трамп адклаў увядзенне 50-працэнтных мытных тарыфаў на імпарт з Еўрасаюза

26.05.2025 14:15
Раней амерыканскі прэзідэнт заяўляў, што 50-працэнтныя мытныя тарыфы на тавары з ЕС будуць уведзеныя з 1 чэрвеня.