Беларуская Служба

У Сальвадоры размешчаная велізарная турма для мігрантаў, дэпартаваных з ЗША

27.06.2025 12:40
Цэнтральнаамерыканская краіна Сальвадор апісваецца лацінаамерыканскімі СМІ як «мегатурма» для мігрантаў з рэгіёна, дэпартаваных з ЗША.  
W Stanach Zjednoczonych trwa akcja deportacji imigrantów.
W Stanach Zjednoczonych trwa akcja deportacji imigrantów.screenshot youtube.com/@dwnews

«Ёсць сур'ёзныя абвінавачванні ў катаваннях і смерцях, выкліканых катаваннямі, у сальвадорскай мегатурме. Зняволеныя не маюць доступу да адвакатаў або магчымасці кантактаваць з знешнім светам», – заявіў Джэральд Стаберок, генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), у інтэрвʼю іспанскаму інфармацыйнаму агенцтву EFE.

Гэтая сітуацыя, як піша агенцтва, звязана з рашэннем Вярхоўнага суда ЗША, які даў ураду ЗША «зялёнае святло» на аднаўленне дэпартацыі мігрантаў у краіны іх паходжання.

Згодна са справаздачай OMCT, «мігранты, якія ўтрымліваюцца ў сальвадорскай турме строгага рэжыму, апынуліся ў сітуацыі, калі яны падвяргаюцца фізічнаму гвалту і бесчалавечным умовам, якія пагражаюць знішчыць іх асобу».

Улады шэрагу іншых краін, у тым ліку Перу і Эквадора, таксама абвясцілі, што пачнуць перамовы з урадам Сальвадора аб магчымай адпраўцы ў «мегатурму» некаторых замежнікаў, якія ўтрымліваюцца ў іх турмах.

Паводле OMCT, гэта будзе відавочным парушэннем Канвенцыі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый супраць катаванняў, якую на сённяшні дзень падпісалі 26 краін.

26 чэрвеня штогод адзначаецца як «Сусветны дзень барацьбы з катаваннямі». Яго стварэнне стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву дзевяноста арганізацый, якія абараняюць правы чалавека па ўсім свеце.

PAP/вх