Беларуская Служба

Пісьменнікі звярнуліся выдаўцоў не выдаваць кнігі, напісаныя штучным інтэлектам

29.06.2025 17:02
Больш за 1100 чалавек падпісалі ліст на працягу 24 гадзін.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Hermann Traub from Pixabay/CC0

Група каля 70 амерыканскіх пісьменнікаў звярнулася да выдаўцоў у адкрытым лісце з просьбай паабяцаць, што яны не будуць выдаваць кнігі, створаныя з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Больш за 1100 чалавек падпісалі ліст на працягу 24 гадзін.

Амерыканскае грамадскае радыё паведаміла ў суботу пра зварот, размешчаны на партале Literary Hub. Там дадаецца, што сярод аўтараў ліста такія пісьменнікі, як Дэніс Лехейн, Джодзі Пікоулт і Лорэн Гроф. Петыцыю таксама падпісалі Грэгары Магуайр, Алівія Блэйк і Пол Трэмбле.

У звароце аўтары выказалі занепакоенасць тым, што ўсё больш распаўсюджанае выкарыстанне штучнага інтэлекту можа дасягнуць і выдавецкай індустрыі.

На іх думку, неабходна, каб выдаўцы заявілі, што не будуць выдаваць кнігі, напісаныя з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, і не будуць цалкам або часткова замяняць супрацоўнікаў інструментамі штучнага інтэлекту. Яшчэ адзін пастулат — абавязацца, каб выдаўцы запісвалі аўдыякнігі толькі людзьмі, а не выкарыстоўвалі штучна генераваныя галасы.

«Тэксты, створаныя штучным інтэлектам, здаюцца таннымі, таму што яны танныя. Яны простыя, таму што іх лёгка ствараць. У гэтым і ўся справа», — падкрэсліваецца ў лісце. Яго аўтары таксама адзначылі, што такая вытворчасць тэкстаў уяўляе сабой «экзістэнцыяльную пагрозу» для ўсёй літаратурнай індустрыі.

З пяці буйных выдавецтваў, якія ўваходзяць у лік адрасатаў звароту, толькі адно адрэагавала. Simon & Schuster запэўніла, што вельмі сур'ёзна ставіцца да гэтых праблем.

PAP/юл