Беларуская Служба

Сёння ўступае ў сілу новае гандлёвае пагадненне паміж ЗША і ЕС

01.08.2025 10:00
Дональд Трамп уводзіць таксама павышаныя тарыфы для некалькіх дзясяткаў іншых краінаў.
ЭкспартPhoto: echosystem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб павышэнні імпартных тарыфаў на тавары з некалькіх дзясяткаў краін. Чакаецца, што яны ўступяць у сілу на працягу тыдня. Стаўкі тарыфаў адрозніваюцца, напрыклад, для Сірыі яны складаюць 41 працэнт, а для Паўднёвай Афрыкі – 30 працэнтаў. Стаўка мытнай пошліны на прадукцыю з Канады таксама вышэйшая – 35 працэнтаў. Дагэтуль гэта было 25 працэнтаў.

У сваю чаргу сёння ўступае ў сілу новае гандлёвае пагадненне паміж ЗША і Еўрапейскім Саюзам. Яно прадугледжвае 15-працэнтныя імпартныя тарыфы на большасць тавараў ЕС, якія экспартуюцца ў ЗША.

Заключанае 27 ліпеня ў Шатландыі пагадненне паклала канец перыяду нявызначанасці ў гандлі паміж ЕС і ЗША, але і выклікала сур'ёзную заклапочанасць сярод еўрапейскіх лідараў і бізнесу.

IAR/аз

Польскі эканаміст: ЗША вядуць тарыфную вайну супраць усіх, а ў першую чаргу супраць сябе

12.06.2025 12:44
Трохмесячнае перамір’е ў глабальнай гандлёвай вайне Дональда Трампа завяршаецца, і навіны для амерыканскага прэзідэнта несуцяшальныя.