Беларуская Служба

Урбанізацыя скарачае колькасць відаў апыляльнікаў на 43%

07.08.2025 19:11
Асабліва адчувальнымі да ўздзеяння ўрбанізацыі аказаліся начныя матылі і журчалкі — двухкрылыя, што таксама выконваюць функцыю апылення.
        ,   .
Спецыялісты вывучалі разнастайнасць апыляльнікаў на агародных участках у Шэфілдзе, Лідсе і Лестэры. shutterstcock/LedyX

У гарадах сустракаецца ў сярэднім на 43 %менш відаў насякомых-апыляльнікаў, чым на менш урбанізаваных тэрыторыях, — да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Універсітэта Шэфілда (Злучанае Каралеўства). Вынікі даследавання апублікаваныя ў Proceedings of the Royal Society B.

Спецыялісты вывучалі разнастайнасць апыляльнікаў на агародных участках у Шэфілдзе, Лідсе і Лестэры. Яны параўноўвалі цэнтральныя і перыферыйныя раёны, дзе і выявілі значнае скарачэнне як колькасці відаў, так і агульнай колькасці апыляльнікаў у шчыльна забудованых месцах.

Асабліва адчувальнымі да ўздзеяння ўрбанізацыі аказаліся начныя матылі і журчалкі — двухкрылыя, што таксама выконваюць функцыю апылення. Галоўнай прычынай зніжэння іх колькасці называецца страта зялёных тэрыторый: дрэў, лугоў і хмызнякоў.

Прафесарка Джыл Эдмандсан падкрэслівае: для захавання апыляльнікаў у гарадах неабходна планаваць прастору так, каб яна ўлічвала іх патрэбы — гэта важна не толькі для біяразнастайнасці, але і для ўраджайнасці харчовых культур.

PAP/эж