Беларуская Служба

Ізраільскі кабінет бяспекі па даручэнні прэм'ер-міністра прыняў план акупацыі горада Газа

08.08.2025 10:42
Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як Біньямін Нетаньяху абвясціў пра намер узяць пад кантроль увесь сектар.
           ,     .
Ізраільскія войскі патрулююць памежную зону паміж Ізраілем і паўночнай часткай сектара Газа, від з ізраільскага боку мяжы.Foto: PAP/EPA/ATEF SAFADI

Офіс прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху абвясціў, што ўзброеныя сілы неадкладна пачнуць падрыхтоўку да аперацыі. Нетаньяху заяўляе, што як толькі Газа будзе ўзята пад кантроль, яна будзе перададзена арабскаму насельніцтву.

«Гэта прывядзе толькі да большага кровапраліцця», — крытыкуе планы Ізраіля прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Кір Стармер заклікае Ізраіль адмовіцца ад плана ўзяць пад кантроль Газу.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі перакананы, што ваенныя дзеянні Тэль-Авіва не прывядуць ні да канца канфлікту, ні да вызвалення закладнікаў. Лідар брытанскіх левых падкрэслівае, што ёсць альтэрнатыва. Па-першае, спыненне агню, павелічэнне гуманітарнай дапамогі, вызваленне закладнікаў, а таксама раззбраенне і выгнанне баевікоў ХАМАС.

Потым - «доўгатэрміновы план», над якім, па словах прэм'ер-міністра, працуюць Лондан і яго саюзнікі, накіраваны на стварэнне палесцінскай дзяржавы.

Ізраіль у цяперашні час кантралюе 75% сектара Газа. Новае наступленне мае на мэце захапіць астатнюю тэрыторыю. Там знаходзяцца два мільёны палесцінцаў, якія жывуць у анклаве. Гэта азначае чарговую хвалю перасялення мірнага насельніцтва.

IAR/нг