Беларуская Служба

Германія прыпыняе экспарт зброі ў Ізраіль, якую можна выкарыстаць падчас акупацыі Газы

08.08.2025 13:30
«Урад Германіі глыбока ўзрушаны працяглымі пакутамі мірнага насельніцтва ў сектары Газа».
   .
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.PAP/EPA/Filip Singer

Канцлер Фрыдрых Мерц (Friedrich Merz) паведаміў, што рашэнне датычыць выканання ранейшых замоваў і паставак зброі, якую можна выкарыстоўваць у сектары Газа.

Ва ўрадавым паведамленні ўдакладняецца, што непасрэднай прычынай прыпынення экспарту стала заява Ізраіля пра план узяць поўны кантроль над сектарам. Паводле слоў канцлера, апошнія дзеянні Тэль-Авіва ўскладняюць разуменне таго, як урад Біньяміна Нетаньяху мае намер палепшыць гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне.

«Урад Германіі глыбока ўзрушаны працяглымі пакутамі мірнага насельніцтва ў сектары Газа», — заявіў Фрыдрых Мерц.

Лідар хрысціянскіх дэмакратаў пры гэтым адзначыў, што Ізраіль мае права на самаабарону і на барацьбу з ХАМАС. Аднак прыярытэтам для Берліна застаецца паляпшэнне гуманітарных умоў і вызваленне закладнікаў з рук ХАМАС, у тым ліку грамадзян Германіі.

IAR/нг

Ізраільскі кабінет бяспекі па даручэнні прэм'ер-міністра прыняў план акупацыі горада Газа

08.08.2025 10:42
Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як Біньямін Нетаньяху абвясціў пра намер узяць пад кантроль увесь сектар.