Беларуская Служба

Іспанская прынцэса паступіла ў Галоўную ваенна-паветраную акадэмію (ВІДЭА)

02.09.2025 15:35
Гэта чарговы крок у падрыхтоўцы прынцэсы да заняцця трону ў будучыні.
Прынцэса Леанор сярод афіцэраў акадэміі ВПСPAP/EPA/Marcial Guillen

Будучая каралева Іспаніі прынцэса Леанор пачала вайсковую падрыхтоўку ў Галоўнай ваенна-паветранай акадэміі. Гэта чарговы крок у падрыхтоўцы прынцэсы да заняцця трону ў будучыні.

Перад тым, як паступіць у акадэмію ВПС, прынцэса Леанор прайшла навучанне ў Генеральнай акадэміі ў Сарагосе, Ваенна-марскім вучылішчы ў горадзе Марын і здзейсніла рэйс на вучэбным парусніку Juan Sebastián de Elcano ВМС Іспаніі.

Дачка караля Філіпа VI і каралевы Летысіі цяпер атрымае вопыт пілатавання самалётаў Pilatus, будзе ўдзельнічаць у лётнай падрыхтоўцы, а таксама вывучаць англійскую мову, антыкрызіснае кіраванне і вайсковае права. Навучанне ў акадэміі ў Сан-Хаўеры ў Мурсіі ўключае як практычныя, так і тэарэтычныя заняткі, якія завяршаюцца прыняццем вайсковай прысягі.

Тым часам малодшая сястра Леанор Сафія не плануе вайсковай кар'еры. Яна пачала міжнародную адукацыю ў галіне паліталогіі і міжнародных адносін у прыватным каледжы «Форвард» у Лісабоне.

вс