Беларуская Служба

Нідэрланды вернуць Егіпту скульптуру, якой 3 500 гадоў

03.11.2025 12:02
Расследаванне галандскай паліцыі пацвердзіла, што твор быў скрадзены і вывезены з Егіпта.
Піраміды Гізы Autorstwa Matthias Bethke - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=114977728

Нідэрланды вернуць Егіпту скульптуру, якой 3 500 гадоў. Скульптура была выяўленая на галандскім мастацкім кірмашы. Артэфакт адлюстроўвае высокапастаўленага чыноўніка часоў фараона Тутмаса ІІІ. Верагодна, ён быў скрадзены і незаконна вывезены з Егіпта падчас «Арабскай вясны» ў 2011 годзе.

Падчас візіту ў Егіпет прэм'ер-міністр Нідэрландаў Дзік Схоф абвясціў, што старажытная скульптура была канфіскавана ў Маастрыхце ў 2022 годзе.

Расследаванне галандскай паліцыі і Інспекцыі культурнай спадчыны пацвердзіла, што твор быў скрадзены. Калекцыянер, якому належала скульптура, добраахвотна перадаў яе ўладам. Урад Нідэрландаў плануе перадаць артэфакт паслу Егіпта яшчэ ў гэтым годзе.

ІAR/аз