Беларуская Служба

Пачатак візіту караля Карла III у ЗША: Асцярожная дыпламатыя і спроба падтрымліваць складаныя адносіны

28.04.2026 15:04
У брытанскіх СМІ пераважае меркаванне, што роля манарха сёння ў першую чаргу сімвалічная. 
Каралеўская і прэзідэнцкая пары ў ВашынгтонеPAP/EPA/ALLISON ROBBERT/ POOL

Асцярожная дыпламатыя і спроба падтрымліваць складаныя адносіны — брытанскія СМІ каментуюць пачатак візіту караля Карла III і каралевы Камілы ў ЗША.

У брытанскіх СМІ пераважае меркаванне, што роля манарха сёння ў першую чаргу сімвалічная. The Guardian піша пра спробу зняць напружанасць паміж Лонданам і Вашынгтонам, падкрэсліваючы, што ў караля няма інструментаў для ўплыву на палітычныя рашэнні. Яго візіт хутчэй прызначаны для супакаення атмасферы і падтрымання кантактаў паміж саюзнікамі.

The Daily Telegraph падкрэслівае важнасць асабістых адносін і вопыту караля Карла III. На думку каментатараў, такія візіты спрыяюць даверу, што мае вырашальнае значэнне для супрацоўніцтва.


PAP/EPA/WILL OLIVER PAP/EPA/WILL OLIVER

The Daily Mail падкрэслівае, што ўсе аспекты парадку дня візіту былі старанна спланаваны. Доступ СМІ да манарха быў абмежаваны, некаторыя прамовы былі скарочаныя, і былі прыняты меры для таго, каб пазбегнуць непадкантрольных сітуацый.

The Independent адзначае магчымыя пратэсты ў ЗША ў сувязі з візітам караля, напружаную палітычную атмасферу і ўзмацненне мер бяспекі ў Вашынгтоне.

IAR/ав