Беларуская Служба

Дональд Трамп павышае мыты на аўтамабілі з ЕС да 25%

02.05.2026 12:06
Раней ЕС пагадзіўся знізіць частку мытаў на амерыканскія тавары ў абмен на тарыфны ліміт у 15%  для большасці еўрапейскай прадукцыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра павышэнне мытаў на легкавыя і грузавыя аўтамабілі з Еўрасаюза да 25%. Новыя тарыфы павінны ўступіць у сілу ўжо на наступным тыдні. У Вашынгтоне тлумачаць гэта тым, што ЕС нібыта не выконвае гандлёвыя дамоўленасці.

Пры гэтым амерыканскі лідар падкрэсліў, што новыя мыты не закрануць кампаніі, якія вырабляюць аўтамабілі непасрэдна ў ЗША.

— Мы павысілі мыты на аўтамабілі, якія ўвозяцца з Еўрапейскага Саюза, таму што ЕС не выконваў нашае гандлёвае пагадненне. Таму я павысіў мыты на легкавыя і грузавыя аўтамабілі да 25%. Гэта мільярды долараў, якія паступаюць у Злучаныя Штаты, гэта прымусіць значна хутчэй пераносіць вытворчасць на тэрыторыю краіны.

Раней ЕС пагадзіўся знізіць частку мытаў на амерыканскія тавары ў абмен на тарыфны ліміт у 15%  для большасці еўрапейскай прадукцыі, якая экспартуецца ў ЗША.

iar/эж