Беларуская Служба

Мая Хваліньска ў паўфінале «Ралан Гарос»

03.06.2026 15:01
Яе суперніцай можа быць беларуска Арына Сабаленка.
Мая Хваліньска ў паўфінале «Ралан Гарос» PAP/EPA/YOAN VALAT

Польская тэнісістка Мая Хваліньска(Maja Chwalińska) выйшла ў паўфінал сёлетняга турніру «Ралан Гарос» у Парыжы. У чвэрцьфінале Хваліньска перамагла расіянку Ганну Калінскую. (7-6, 6-3). Гэта найбуйнейшы поспех у кар'еры польскай тэнісісткі.

Хваліньска перамагла сваю суперніцу менш чым за дзве гадзіны. У першым сэце полька стварыла камфортную перавагу ў пяць ачкоў, але потым расіянка здолела адыграцца. Аднак полька перамагла ў тай-брэйку.

У другім сэце полька хутка зламала суперніцу і дамінавала да канца матчу.

Польская тэнісістка згуляе ў паўфінале «Ралан Гарос» заўтра (4 чэрвеня). Яе суперніцай будзе пераможца матчу паміж расіянкай Дыянай Шнайдэр і беларускай Арынай Сабаленкай — першай ракеткай свету і галоўнай фаварыткай турніру.

аз

З беларускіх спартоўцаў знялі санкцыі ў яшчэ адным відзе — фехтаванні

03.06.2026 08:20
Практычна штотыдзень здымаюцца ўсё новыя абмежаванні з беларускіх спартоўцаў.