Беларуская Служба

Урсула фон дэр Ляен: Дэмакратычная Арменія набліжаецца да Еўропы

08.06.2026 13:30
Еўракамісія вітае перамогу партыі прэм'ера Пашыняна на выбарах у Арменіі
Нікол Пашынян PAP/EPA/HAYK BAGHDASARYAN /PHOTOLURE

Еўрапейская камісія павіншавала прэмʼер-міністра Арменіі з перамогай на парламенцкіх выбарах. Партыя Нікола Пашыняна набрала 49,81 працэнта галасоў.

Старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен апублікавала пост на партале X.

— Дэмакратычная Арменія набліжаецца да Еўропы. Арменія можа разлічваць на нас, — напісала Урсула фон дэр Ляен.

Выбары ў Арменіі пракаментаравала таксама кіраўнічка знешняй палітыкі ЕС Кая Калас.

— Нягледзячы на моцны ціск з боку Расіі, людзі працягваюць выбіраць еўрапейскую будучыню (…) Вядома, мы стараемся дапамагчы Арменіі, чым можам, — дадала яна.

Яшчэ да выбараў Расія спрабавала пакараць Арменію за збліжэнне з ЕС, уводзячы гандлёвыя абмежаванні. У адказ на гэта Еўракамісія выдзеліла краіне фінансавы пакет дапамогі ў памеры 50 мільёнаў еўра. Брусель таксама дапамагае Арменіі экспартаваць кветкі, на імпарт якіх Масква ўвяла эмбарга. Камісія таксама прапанавала краіне дапамогу ў правядзенні рэформаў.

IAR/аз

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галасаванне — праверка празаходняй палітыкі Пашыняна

07.06.2026 11:34
Армянская палітычная сцэна моцна палярызаваная, перадвыбарная кампанія праходзіла ў напружанай атмасферы.

Экзіт-полы паказалі перамогу партыі Пашыняна на выбарах у Арменіі

07.06.2026 19:16
7 чэрвеня ў Арменіі адбыліся парламенцкія выбары, у якіх удзельнічалі 18 палітычных сіл — 2 блокі і 16 партый.