Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вільні пачынаюцца 12-ыя Дні польскай культуры

17.11.2026 07:41
На працягу амаль двух тыдняў жыхары літоўскай сталіцы змогуць наведваць канцэрты, тэатральныя пастаноўкі ды паказы польскіх фільмаў.
Прамацыйныя матэрыялыDom Kultury Polskiej w Wilnie

Дні польскай культуры пачнуцца ўвечары 17-га лістапада канцэртам пад назвай «Дарогі да свабоды», на якім будуць прадстаўлены творы Фрыдэрыка Шапэна, Станіслава Манюшкі, Ігнацыя Яна Падэрэўскага і іншых. У праграме фестывалю таксама запланаваныя выступы тэатраў з Кракава, Торуня, Беластока і Рабкі-Здруй. Гледачы ўбачаць, сярод іншых, «Пакутніцтва і смерць Марата» у выкананні кракаўскага тэатру «Гратэска» і мюзікл «Кугуар» у выкананні Музычнага тэатру ў Торуні.

Для дзяцей падрыхтаваны спектакль пад назвай «Эмоцыі — што гэта?». У рамках Дзён польскага кіно таксама запланаваны паказы фільмаў. Таксама адбудзецца сустрэча, прысвечаная Мечыславу Фогу, падчас якой яго праўнук падзеліцца ўспамінамі пра спевака. Адной з зорак 12-х Дзён польскай культуры будзе Юстына Стэчкоўская.

Як распавяла Польскаму радыё каардынатарка праектаў Польскага культурнага цэнтра Севярына Кардзіс, фестываль дапаможа жыхарам Вільні адкрыць для сябе сучасную польскую культуру.

— Гэта ўзнагароджаныя і прызнаныя мерапрыемствы, якія прапануюць новыя погляды на пэўныя сітуацыі. Яны таксама ўключаюць новыя пастаноўкі, — тлумачыць яна.

Фестываль завершыцца 29 лістапада выступленнем пераможцаў міжнароднага конкурсу польскай песні «Голас Палоніі».

12-я Дні польскай культуры арганізуюцца Польскім культурным цэнтрам у Вільні. Мерапрыемства сумесна фінансуецца Сенатам Рэспублікі Польшча і горадам Вільняй.

ПР/юл