Саракагадовы англічанін Роберт Пацінсан з Лондана заменіць Дэніэла Крэйга і стане сёмым Бондам у кінафраншызе.
Прызначэнне Пацінсана было сустрэта з энтузіязмам у Вялікабрытаніі. Саракагадовы лонданец мае армію прыхільнікаў і кінарэзюмэ, поўнае вядомых персанажаў. Ён быў Бэтмэнам, вампірам Эдвардам з «Змяркання» і Седрыкам Дыгары, чыю смерць аплаквалі гледачы «Гары Потэра».
Пацінсан стане сёмым Бондам і другім лонданцам, які сыграе гэтую ролю — пасля Роджэра Мура. Каралеўская сямʼя вітала яго на сваіх профілях у сацыяльных сетках.
— Сардэчна запрашаем на Сакрэтную службу Яго Вялікасці, містар Бонд, — напісала каралеўская сямʼя на сваіх афіцыйных профілях.
Пасля абвяшчэння імя акцёра, які сыграе агента 007, узнікае яшчэ больш пытанняў. Хто будзе побач з Бондам, хто паспрабуе яго перамагчы, а хто выканае галоўны музычны хіт фільму? Прэмʼера новай стужкі запланавана на 2028 год.
ПР/юл