Беларуская Служба

Расійскія снайперы прыбылі ў Лівію

06.11.2019 13:30
Па словах лівійскіх вайскоўцаў, прыкметай дзейнасці расійскіх снайпераў, з'яўляецца адсутнасць навылётнай раны ад іх куляў.
Святкаванне Дян народнага адзінства Расіі ў Маскве PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

За апошнія паўтара месяца каля 200 расейскіх наймітаў, у тым ліку снайпераў ПВК Вагнера, прыбылі ў Лівію ў рамках кампаніі Крамля па аднаўленні ўплыву на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Паводле дадзеных трох высокапастаўленых лівійскіх чыноўнікаў і пяці заходніх дыпламатаў, якія ўважліва сочаць за вайной, расійскія снайперы належаць да групы Вагнера, прыватнай кампаніі, звязанай з Крамлём, якая ладзіць расійскую інтэрвенцыю ў Сірыі.

Па словах лівійскіх вайскоўцаў, прыкметай дзейнасці расійскіх снайпераў, з'яўляецца адсутнасць навылётнай раны ад іх куляў.

Заходні эксперт па пытаннях бяспекі пацвердзіў, што на ўсходзе Украіны не было скразных раненняў ад куляў расійскіх снайпераў.

Акрамя снайпераў, Расія паставіла ў Лівію сучасны самалёт Сухога, каардынаваны ракетны ўдар і высокадакладную артылерыю – усё гэта «зрабіла Маскву заканадаўцам у грамадзянскай вайне Сірыі».

Расіяне ваююць на баку лівійскага лідара Халіфа Хафтара. На яго баку таксама знаходзяцца Абʼяднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет і Саудаўская Аравія, якія разглядаюць Хафтара як надзею на аднаўленне парадку ў краіне.

Ужо больш за 5 гадоў Хафтар вядзе вайну супраць урада нацыянальнага адзінства на захадзе Лівіі, са сталіцай у Трыпалі.

Урад афіцыйна падтрымлівае ЗША і іншыя заходнія краіны. Аднак на практыцы, на думку журналістаў, Турцыя зʼяўляецца яго адзіным хаўруснікам.

pravda.com.ua/эж