Беларуская Служба

Bild: Нямецкі ўрад хлусіў па справе газавай дамовы паміж Украінай і Расіяй

23.12.2019 15:14
Паводле нямецкіх СМІ, такім чынам урад у Берліне хацеў прадухіліць санкцыі ЗША.
 , e.
Брандэнбургскія вароты, Бeрлін.Photo: ArtTower/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле нямецкіх СМІ, урад Германіі, хутчэй за ўсё, хлусіў пра тое, што Масква і Кіеў дасягнулі канчатковае пагадненне адносна транзіту расійскага газу праз Украіну з 2020 года. Такім чынам нямецкія ўлады хацелі прадухіліць увядзенне ЗША санкцый.

Паводле СМІ, пры дапамозе несапраўдных паведамленняў немцы планавалі перашкодзіць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўвесці санкцыі супраць кампаній, якія займаюцца будаўніцтвам газаправода Nord Stream 2 , што праходзіць па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію.

Паводле нямецкай штодзёнкі Bild, у пятніцу а 14.00 Міністэрства замежных спраў Германіі паведаміла ўладам ЗША, што на гадзіну раней Украіна і Расія заключылі пагадненне аб транзіце газу з 1 студзеня 2020 года. Урад у Берліне падкрэсліваў, што ў гэткай сітуацыі амерыканскія санкцыі непатрэбныя.

Вынікі пагаднення павінны былі быць агучаныя ў суботу. Аднак нічога падобнага не адбылося. Па дадзеных штодзёнкі Bild, у той час, калі амерыканцы атрымлівалі інфармацыю пра нібыта падпісанне пагаднення, расійска-украінскія перамовы надалей працягваліся.

На самой справе абодва бакі падпісалі толькі рамачную дамову, а канчатковае пагадненне павінна быць заключанае да канца бягучага года.

аз