Кітай, Іран і Расія правядуць у Індыйскім акіяне і Аманскіх заліве сумесныя ваенна-марскія вучэнні, якія пачнуцца ў пятніцу 27 снежня, паведаміла ў чацвер Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Кітай накіруе для ўдзелу ў манеўрах ракетны эсмінец «Сінін». Вучэнні пройдуць з 27 па 30 снежня, яны накіраваныя на паглыбленне ваенна-марскога супрацоўніцтва трох краін, паведаміў прадстаўнік ваеннага ведамства КНР У Цянь на штомесячным брыфінгу.
Аманскі заліў з'яўляецца асабліва адчувальнай акваторыяй, паколькі ён злучаецца з Армузскім пралівам, праз які праходзіць пятая частка, здабытай ва ўсім свеце, нафты. Армузскі праліў, у сваю чаргу, звязаны з Персідскім залівам.
Вучэнні пройдуць у перыяд абвастрэння напружанасці паміж ЗША і Іранам.
паводле voanews.com/эж