Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зялянскі патлумачыў рашэнне перадаць прарасійскім сепаратыстам пяцярых беркутаўцаў, абвінавачаных у забойствах на Майдане незалежнасці ў Кіеве. Па словах палітыка, дзякуючы гэтаму абмен палоннымі ўвогуле быў магчымым.
Падчас абмену ваеннапалоннымі Зяленскі сказаў, што гэта было «цяжкае, складанае палітычнае рашэнне.
Вызваленне беркутаўцаў, абвінавачаных у забойствах на Майдане, крытыкуюць розныя сілы, у прыватнасці ўкраінская апазіцыя і ветэраны. Паводле іх, Крэмль такім чынам вяртае сваіх людзей і затушоўвае сляды ўмяшальніцтва ў справы Украіны, а прэзідэнт Зяленскі, пагадзіўшыся з гэтым, чарговы раз паслабляе міжнародную пазіцыю Украіны.
Паводле Уладзіміра Зяленскага, перадача беркутаўцаў сепаратыстам не будзе мець уплыву на следства ў справе Майдану:
- Я з вялікай павагай стаўлюся да людзей, якія страцілі самых блізкіх на Майдане. На жаль, мы не можам вярнуць ім жыцця, але можам выратаваць іншых людзей. У любы момант абмен мог быць спынены. Я імкнуся вызваліць жывых, і гэта лічу самым важным. Гэта быў мой выбар.
Учора Украіна вызваліла 124 чалавека, сепаратысты – 76.
ав