Беларуская Служба

Кіраўнікі Вышаградскай групы абмеркавалі каронавірус, міграцыйны крызіс і бюджэт ЕЗ

04.03.2020 15:17
Польскі кіраўнік ураду адзначыў, што ўсе краіны з Групы V4 маюць падобны падыход да каронавірусу і хочуць абменьвацца досведам. 
 V4
Сустрэча V4 у Празе PAP/Leszek Szymański

Польшча выкарыстоўвае найлепшую практыку прадухілення распаўсюджвання каронавірусу – заявіў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, які прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў урадаў Вышаградскай групы ў Празе.

Польскі кіраўнік ураду адзначыў, што ўсе краіны з Групы V4 маюць падобны падыход да каронавірусу і хочуць абменьвацца досведам. Ён дадаў, што ў гэтай справе на форум Еўразвязу плануецца сустрэча міністраў здароўя.

- Такая сустрэча адбудзецца ў пятніцу. Будуць абмяркоўвацца пытанні пра пастаўкі лекаў, тэхнікі. Пра пэўную незалежнасць ад некаторых пастаўшчыкоў. Відаць, што калі свет з’яўляецца глабальнай вёскай, то гэта дае шмат шанцаў, але і пэўныя рызыкі і пагрозы.
Матэвуш Маравецкі дадаў, што тэмай сённяшніх размоваў быў таксама міграцыйны крызіс на мяжы Турцыі і Грэцыі. Ён зазначыў, што Польшчы гатовая перадаць матэрыяльную дапамогу, ці выслаць памежную службу, каб дапамагчы сцерагчы мяжу.

Адным голасам краіны групы V4 гавораць таксама ў справе планаванага бюджэту Еўразвязу.