Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ліван ацэньвае страты пасля выбуху ў порце Бейрута

06.08.2020 09:01
Выбух амаль 3 тысяч тон канфіскаваных нітратаў разбурыў або пашкодзіў нават палову будынкаў у горадзе.
       .
Ліван ацэньвае страты пасля выбуху ў порце Бейрута.PAP/EPA/IBRAHIM DIRANI / DAR AL MUSSAWIR

Па меншай меры 135 загінулых, 5 тысяч параненых і нявызначаная колькасць прапаўшых без вестак. Гэта вынік выбуху, які ў аўторак адбыўся ў порце Бейрута. Выбух амаль 3 тысяч тон аміячнай салетры разбурыў або пашкодзіў нават палову будынкаў у горадзе.

Улады Лівана аб’явілі трохдзённую нацыянальную жалобу пасля трагедыі і два тыдні надзвычайнай сітуацыі ў самым Бейруце.

Мясцовыя ўлады ацэньваюць, што страты могуць складаць 15 мільярдаў долараў. У выніку выбуху дах над галавой страцілі 300 тысяч чалавек. Порт, які быў галоўным каналам для ўвозу тавараў у краіну, цалкам знішчаны. Ліван таксама страціў большасць запасаў збожжа.

Вядома, што канфіскаваныя нітраты, якія ўзарваліся, захоўваліся на складах у порце шэсць гадоў без прымянення адпаведных мераў бяспекі. СМІ паведамляюць, што ўлады не рэагавалі на папярэджанні.

Трагедыя адбываецца ў асабліва цяжкі для Лівана час. З восені краіна змагаецца з велізарным эканамічным крызісам. Людзі выходзяць на вуліцы, каб пратэставаць супраць бяздзейнасці палітыкаў. Акрамя таго, у Ліване хутка распаўсюджваецца эпідэмія каранавіруса.

аз