Беларуская Служба

Памёр легендарны брытанскі актор Шон Конэры

31.10.2020 14:02
Акторская кар'ера Конэры працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, за якія ён зняўся ў больш чым 70 фільмах.
Sean Connery
Sean Connerycarrie-nelson/shutterstock.com

Сэр Шон Конэры-легендарны і для мільёнаў кінааматараў лепшы выканаўца ролі Джэймса Бонда – памёр ва ўзросце 90 гадоў.

Шатландскі актор першым сыграў агента 007 на вялікім экране, ён зняўся ў сямі фільмах «бандыяны». Акторская кар'ера Конэры працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, за якія ён зняўся ў больш чым 70 фільмах. Сярод шматлікіх узнагарод акцёра – прэмія «Оскар», дзве прэміі BAFTA і тры «Залатыя глобусы».

«Оскар» і « Залаты глобус »за лепшую ролю» ён атрымаў, зняўшыся гангстарскай драме «Недатыкальныя». Ён быў прысвечаны ў рыцары каралевай у 2000 годзе.

Сёлета жніўні Шону Конэры споўнілася 90 гадоў.

bbc/эж